Мірны прайграў у першым коле

30.07.2012 / 19:59

Беларуская пара Максім Мірны і Аляксандр Буры прайграла ў першым коле тэніснага турніру Лонданскай Алімпіяды Махешу Бхупаці і Рахану Бапане (Індыя) — 6:7 (4:7), 7:6 (7:4), 6:8.

Бхупаці і Бапана ідуць далей. Мірны будзе гуляць у міксце з Вікторыяй Азаранкай.