Яшчэ адзін хлопчык загінуў у Мінску, выпаўшы з акна
Два трагічныя выпадкі адбыліся на працягу двух сутак.
31.07.2012 / 16:42
Следчы камітэт праводзіць праверкі па фактах гібелі двух дзяцей, якія выпалі з акон у Мінску, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Дзве аднолькавыя трагедыі адбыліся ў сталіцы з інтэрвалам у двое сутак.28 ліпеня ў Фрунзенскім раёне каля 21:00 гадзіны трохгадовы Данііл, пакінуты без нагляду бацькоў у пакоі (яны кармілі малодшае дзіця ў іншым пакоі), гуляў з старэйшым братам, залез на падаконнік і абапёрся аб маскітную сетку адчыненага акна — мацаванні не вытрымалі, і дзіця выпала з чацвёртага паверху. Менш чым праз гадзіну хлопчык памёр у бальніцы.
30 ліпеня ў 22.30 ў Першамайскім раёне горада Мацвей, якому было чатыры з паловай гады, гэтак жа абапёрся аб маскітную сетку і выпаў з акна кватэры на9-м паверсе.
Як высветлілася, хлопчык навучыўся махаць у акне бацькам, калі нехта з іх сыходзіў з хаты. Лекары змагаліся за жыццё дзіцяці, але безвынікова.
«Упраўленне і супрацоўнікі УСК вельмі занепакоеныя гэтымі двума надзвычайнымі здарэннямі
і звяртаюцца да грамадзян з настойлівай рэкамендацыі не пакідаць без нагляду дзяцей нават на кароткі час»,— адзначыў Аляксандр Герасімаў. Паводле яго слоў, спёка можа аслабіць пільнасць бацькоў, якія пакідаюць вокны і балконныя дзверы адчыненымі. Пры гэтым дзеці не могуць ацаніць небяспеку, якой сябе падвяргаюць.
«Старэйшым неабходна быць прыкладам бяспечных паводзін для дзяцей, старацца не пакідаць іх адных, вучыць іх і тлумачыць, як варта паводзіць сябе на вадаёме або ў лесе падчас адпачынку, ля праезнай часткі, у побыце», — рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску.