Інтэрпол: У рэпартажы Бі-Бі-Сі пра тэракт у Мінску выкарыстаны спекуляцыі, а не факты

31.07.2012 / 17:28

У нядаўнім рэпартажы Бі-Бі-Сі пра тэракт ў мінскім метро былі выкарыстаны не факты, а спекуляцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Інтэрпола, размешчанай на афіцыйным сайце гэтай міжнароднай арганізацыі.

У тэксце заявы тлумачыцца, што яна зроблена ў адказ на нядаўні рэпартаж Бі-Бі-Сі.

«Шкада, што ніякая інфармацыя, прадстаўленая Інтэрполам аб прыродзе і сіле доказаў, атрыманых у ходзе беларускага расследавання тэрарыстычнай атакі ў метро Мінска, не была выкарыстана тымі, хто рабіў дакументальны фільм і хто вырашыў замест гэтага абаперціся толькі на тэндэнцыйныя спекуляцыі», — гаворыцца ў заяве.