Выбуховага прыстасавання на чыгуначным вакзале не выяўлена

З вакзала эвакуявалі 70 чалавек, затрымкі ў руху цягнікоў не было.

01.08.2012 / 23:28

Сапёры абследавалі ўсе памяшканні, паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Нагадаем, 1 жніўня каля 20.15 ў міліцыю патэлефанаваў невядомы і распавёў, што яго таварыш збіраецца падарваць вакзал. Нібыта выбуховая прылада можа быць закладзена на трэцім паверсе будынка.

Па словах Марчанкі, усяго з другога і трэцяга паверхаў вакзала было эвакуявана каля 70 чалавек, затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Зараз вакзал працуе ў нармальным рэжыме. Адшукваецца чалавек, які паведаміў пра мініраванне вакзала.