Пераносы рабочых дзён у красавіку
Пераносы тычацца дзён, што папярэднічаюць Радуніцы і 1 Траўню.
03.04.2007 / 14:29
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе рабочага дня з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка і з панядзелка 30 красавіка на суботу 5 мая. Адпаведная пастанова Савета міністраў (№ 420) прынята 2 красавіка 2007 года, паведамілі афіцыйныя крыніцы.
Згодна з дакументам арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Нагадаем, 17 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радуніцу, або Дзень памінання памерлых, і гэты дзень з’яўляецца нерабочым. 1 мая ў Беларусі — Свята працы, і гэты дзень таксама з’яўляецца выхадным.