Герасіменя з 2-м часам выйшла ў фінал 50 м
03.08.2012 / 22:43
Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 м вольным стылем, паказаўшы другі вынік сярод усіх паўфіналістак - 24,45 секунды.
Фінал пройдзе ў суботу, 4 жніўня.
Нагадаем, што ў чацвер Аляксандра заваявала срэбра на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.