Персанальная выстава Мікалая Тарасюка
7 жніўня. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Незалежнасці, 47).
06.08.2012 / 10:44
7 жніўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Незалежнасці, 47) адчыняецца персанальная выстава народнага майстра Мікалая Тарасюка «Страчаны рай». Яна прысвечаная
Тарасюк жыве ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёна. Ён мае ганаровае званне Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Ягонай творчасці прысвячаліся цэлыя альбомы.
Яго драўляныя кампазіцыі адносяць да наіўнага рэалізму. На выставе можна будзе ўбачыць скульптурныя кампазіцыі на тэму сялянскага жыцця, выкананыя ў тэхніцы разьбы па дрэве, размаляваныя і ўмацаваныя на падстаўках, плеценыя з лазы. У кампазіцыях паказаны сцэны з жыцця беларускай вёскі.
Ёсць у творчым даробку майстра і працы, у якіх адлюстравана грамадскае жыццё краіны. Ці пакажуць іх на выставе — можна будзе даведацца заўтра.
Персанальная выстава Мікалая Тарасюка ў Мінску арганізаваная ўпершыню і працягнецца да 18 жніўня.
Вось відэа пра народнага майстра: