Куды разбегліся футбалісты?
Хто паехаў на заробкі, хто гуляў на вяселлі.
06.08.2012 / 11:07
У чарговым туры футбольнага чэмпіянату
У каментарах да рэпартажу на сайце «Рэгіянальнай газеты», заўзятары задаліся пытаннем, а чаму не гулялі асноўныя футбалісты «Забудовы».
Карэспандэнт Сяргей Зянько адказаў:
«Віталь Макрыцкі паехаў у Маскву на заробкі, Раман Шаўчэнка паехаў у Смаленск паступаць у інстытут, Антон Шчэрба гуляў на вяселлі, Аляксандр Грыхуцік аб’явіў, што завяршуў выступленне за «Забудову», мабільны тэлефон Андрэя Шаблінскага падчас падрыхтоўкі да гульні быў недаступны. Вось так… :-(((»