Хуліган ледзь не сарваў фінал на 100 метраў

Калі б кінутая ім пляшка трапіла ў спартоўца, забег быў бы адменены.

06.08.2012 / 11:24

Учорашні фінал на 100 метраў мог быць сарваны, калі б пляшка, кінутая адным з гледачоў, трапіла ў кагосьці са спартоўцаў.

Хуліган спачатку выкрыкваў нецэнзурныя словы, а потым кінуў на бегавую дарожку шкляную бутэльку. Яго затрымалі і вывелі са стадыёна. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Нагадаем, што ўчорашні забег на 100 метраў выйграў Усэйн Болт з новым алімпійскім рэкордам.