Прэм'ер-міністр Сірыі перайшоў на бок паўстанцаў
Рыяд Хіджаб уцёк з Дамаска ў Ярданію.
06.08.2012 / 13:56
Хіджаб (злева) прысягае як прэм'ер-міністр.
Рыяд Хіджаб стаў прэм’ерам усяго два месяцы назад, пасля
«Сёння я абвяшчаю, што я пакідаю забойчы, тэрарыстычны рэжым і далучаюся да шэрагу рэвалюцыі ў імя свабоды і годнасці, — гаворыцца ў ягонай заяве, якую зачытаў ягоныпрэс-сакратар . — Я абвяшчаю, што ад сённяшняга дня я салдат гэтай блаславёнай рэвалюцыі».
Адначасова з прэм’ерам на бок паўстанцаў перайшлі кіраўнік упраўлення сірыйскай дзяржбяспекі па Дамаску і двое ягоных сваякоў.Яны таксама пераехалі ў Ярданію. У Турцыю ўцёк першы сірыйскі касманаўт. Перад тым ён сустрэўся з паўстанцамі ў Алепа, сваім родным горадзе, і салідарызаваўся з імі.
Многія эксперты лічаць, што надыходзяць апошнія месяцы або нават тыдні кіравання Асадаў.Заходнія краіны толькі баяцца, што падзенне Асадаў выкліча крывавы канфлікт між сунітамі і алавітамі. Сям’я Асадаў паходзіць з алавітаў, і менавіта з іх пераважна складаліся спецслужбы і элітныя часткі арміі.
Паўстанцы працягваюць абарону Алепа — першага па велічыні і другога па значэнні горада краіны.Курдскія грамады перанялі ўладу ў раёнах, заселеных гэтым этнасам. Паўстанцы
У інтэрв’ю тэлеканалу
Пазней агенцтва Асашыэйтэд прэс паведаміла, што разам з прэм'ерам дэзертавалі яшчэ тры міністры.