З Багам, Брэсанам, Глебам, але без капітана
БАТЭ сёння паляцеў у Венгрыю на матч Лігі чэмпіёнаў.
06.08.2012 / 14:31
На пярэднім плане -- Аляксандр Глеб.
Сёння днём барысаўскі БАТЭ скіраваўся ў Венгрыю на матч у адказ3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з «Дэбрэцэнам», што пройдзе вечарам у аўторак (21:30).
Трэнерскі штаб на чале з Віктарам Ганчарэнкам уключыў у выязны спіс 18 футбалістаў, паведамляе афіцыйны сайт клуба
Галкіперы — Аляксандр Гутар, Андрэй Гарбуноў;
абаронцы — Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Аляксандр Юрэвіч;
паўабаронцы — Дзмітрый Бага, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Філіп Рудзік;
форварды — Раман Васілюк, Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў.
Не паляцеў у Венгрыю Дзмітрый Ліхтаровіч. У капітана барысаўчан дыягнаставалі перанапружанне мышцаў сцягна. Таксама няма ў заяўцы Ягора Філіпенкі і Майкона Каліжуры, што не аднавіліся пасля траўмаў. Не трапілі ў заяўку Яўген Кунцэвіч і Завен Бадаян.
Нагадаем, што 1 жніўня ў Барысаве ў першым матчы БАТЭ і «Дэбрэцэн» згулялі ўнічыю 1:1.
Пераможца двубою гарантавана трапіць у еўракубкавую восень (мінімум групавы турнір Лігі Еўропы, або плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў); аднак каманда, што прайграе, будзе змагацца ў