Хайдзі Клум схадзіла ў музей дыназаўраў

06.08.2012 / 15:03

Вядомая фотамадэль Хайдзі Клум вырашыла прысвяціць уік-энд дзецям. Выцягнуўшы з гаража дзіцячы вазок, яна ўзяла дзяцей і адправілася гуляць. Стала спякотна, і Хайдзі вырашыла ратавацца ў незвычайным месцы — музеі дыназаўраў.

Там яна і дзеці забаўляліся некалькі гадзін. Клум вельмі спадабаліся велізарныя яшчаркі.
Праўда, некалькі разоў наглядчыкі музея гразіліся выгнаць яе на вуліцу, за тое, што яна смела дакраналася да экспанатаў — Хайдзі вельмі падабалася засоўваць галаву ў ікластыя пашчы.