На новабудоўлі ў цэнтры Гродна знайшлі керамічную піпку XVIII ст.
А таксама фрагменты кафлі і шкляной бутэлькі.
06.08.2012 / 20:13
Пра цікавыя знаходкі ў цэнтры Гродна піша ў сваім блогу Мечыслаў Супрон.
За крамай «Еўракветкі» ён пабачыў адвалы зямлі з культурным слоем. У ім ён і знайшоў керамічную люльку XVIII ст., а таксама фрагменты кафлі і шкляной бутэлькі.