Новая няўдача ў касмічнай індустрыі Расіі: два спадарожнікі міма

07.08.2012 / 09:46

Ракета «Пратон» не здолела вывесці тэлекамунікацыйныя спадарожнікі «Экспрэс МД-2» і «Тэлком» на патрэбную арбіту. Запуск ажыццяўляўся ў аўторак, страты складаюць каля 180 млн даляраў.

Гэта не першы няўдалы запуск у Расіі. У 2011 годзе краіна страціла 5 з 35 вырабленых касмічных апаратаў. На другім месцы па колькасці запускаў быў Кітай з 19 пускамі (страчаны 1). ЗША запусцілі 18 апаратаў (страчаны таксама 1).

СГ