Мінск: малады кіроўца Ford урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі. Хлопец памёр
Мінулай ноччу ў Мінску зноў была зарэгістраваная аварыя з цяжкімі наступствамі.
07.08.2012 / 10:16
«Сёння ноччу (2.30 прыкладна) на вул. Ясеніна, 111 п’яны, не справіўся з кіраваннем і паляцеў у прыпаркаваныя. Не тармазіў. Спачатку бегаў валасы рваў, потым лёг на зямлю. Забрала хуткая. Усё здарылася на вачах у патруля міліцыі», — напісаў удзельнік форуму Onliner.by. Жыццё кіроўцы выратаваць не ўдалося, паведамілі ў
— Аварыя адбылася ў 2.30 ночы, — пацвердзілі інспектары, што выязджалі на месца здарэння. — Аўтамабіль Ford Mondeo рухаўся па вул. Ясеніна (з боку вул. Слабадской у напрамку вул. Рафіева). Ён урэзаўся ў аўтамабілі, што стаялі злева па ходзе руху — Peugeot Boxer і Peugeot 307. За рулём Ford знаходзіўся хлопец 1990 г.н.
Паводле інфармацыі ДАІ, на месцы засталіся відавочцы, яны расказвалі, што аўтамабіль задыміўся. Кіроўцу (ён знаходзіўся ў салоне адзін) здолелі дастаць не адразу: дзверы былі заблакаваныя. Нейкі час ён знаходзіўся ў свядомасці. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе праз дзве гадзіны памёр.
— Падушка бяспекі пасажыра спрацавала, а кіроўцы — не, — удакладнілі ў
Распачатая крымінальная справа. Вядзецца следства.