Кіналагічны цэнтр прадае сабак службовых парод

Прадаюцца шчанюкі лабрадора, нямецкай аўчаркі, кокер-спаніэля, бельгійскай аўчаркі.

07.08.2012 / 11:56

Кіналагічны цэнтр Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі гатовы прадаць грамадзянам і арганізацыям сабак службовых парод на суму амаль 33,5 млн. рублёў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце пагранведамства.

Прадаюцца шчанюкі лабрадора, нямецкай аўчаркі, кокер-спаніэля, бельгійскай аўчаркі.

Даражэй за ўсё — 3,5 млн. рублёў — каштуе традыцыйны памочнік пагранічнікаў нямецкая аўчарка, шчанюк, які нарадзіўся ў пачатку студзеня гэтага года.
Самыя танныя — па 500 і 600 тыс. — бельгійскія аўчаркі, адной з якіх год, двум праз некалькі месяцаў спаўняецца два гады.

Наогул, з 21 выстаўленай на продаж сабакі 16 — бельгійскія аўчаркі. Цэны вагаюцца ад 500 тыс. рублёў да 2,5 млн. рублёў. Больш за ўсё сабак гэтай пароды прапануецца па 1,5 млн. рублёў. Гэта двухмесячныя шчанюкі.