Саміт G8 прыцягнуў увагу да Гітлера

Каб не сустрэча «вялікай восемкі», у нямецкім мястэчку Бад Добэран, мо, і не ўзагадалі б пра тое, што ў сьпісах ганаровых грамадзянаў дагэтуль пазначаны Адольф Гітлер.

04.04.2007 / 10:33

Каб не сустрэча «вялікай восемкі», у нямецкім мястэчку Бад Добэран, мо, і не ўзагадалі б пра тое, што ў сьпісах ганаровых грамадзянаў дагэтуль пазначаны Адольф Гітлер.

Калісьці да дня народзінаў фюрэра яго запісалі сабе ў ганаровае грамядзянства больш за 4000 тысяч нямецкіх гарадоў. Бад Добэрман быў першым зь іх. Па вайне большасьць гарадоў павыкідалі Гітлера з ганаровых сьпісаў, аднак у Бад Добэране ці то сьвядома, ці то празь недагляд «чыстку» не правялі.

Забыты недагляд абярнуўся скандалам напярэдадні саміту G8, які пройдзе сёлета ў тутэйшым курорце. На пачатку красавіка местачковая рада Бад Добэрана пасьпешліва й адзінагалосна выкрасьліла Адольфа Гітлера зь сьпісу ганаровых грамадзянаў.

Гэты крок быў хутчэй сымбалічным, бо, паводле запэўніваньняў юрыстаў, ганаровае грамадзянства ёсьць прыжыцьцёвым тытулам і пасьля сьмерці скасоўваецца.

ВД