Лукашэнка: Беларусы і расіяне — адзін народ

Кіраўнік краіны ў часе паездкі ў Берасьце працягваў рабіць установачныя заявы.

04.04.2007 / 21:31

У Беларусі ёсць інтарэсы як у Расіі, так і ў Еўрасаюзе. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.

«Беларусы і расіяне — гэта адзін народ. Мы нічым не адрозніваемся па менталітэту, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нашы інтарэсы і ў Расіі, і ў Еўрасаюзе — мы еўрапейская дзяржава».