Піратэхнічныя дажынкі ў Ваўкавыску

25 жніўня пройдзе піратэхнічны фестываль «Дажыначны сноп — Ваўкавыск-2012»

16.08.2012 / 10:02

Як паведамляе намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Уладзімір Захарчук, падобны фэст у Гродзенскай вобласці будзе праходзіць упершыню. У ім возьмуць удзел чатыры каманды прафесійных піратэхнікаў з Літвы, Польшчы, Расіі і Беларусі, піша «Вечерний Гродно».

Гледачы змогуць ацаніць майстэрства каманд, якія станавіліся шматразовымі прызёрамі міжнародных паказаў. Цікава, што фестываль будзе праходзіць пад назвай «Дажынкавы сноп — Ваўкавыск-2012» у рамках святкавання раённых дажынак 25 жніўня. Пачатак урачыстай часткі і канцэрту — 17.00, фінальнай часткай мерапрыемства стане піратэхнічнае шоу. Чакаецца, што падобныя фестывалі феерверкаў у Ваўкавыску будуць праходзіць штогод.