На даху гандлёвага комплексу ў Кітаі пабудавалі катэджы

У пераўшчыльненым мегаполісе Кітая зямля робіцца дэфіцытным таварам.

16.08.2012 / 11:11

Не знайшоўшы вольнага месца ў цэнтры горада Чжучжоу, некалькі багатых грамадзян пабудавалі катэджы проста на даху 8-павярховага гандлёвага цэнтра, тым самым схаваўшы сваю прысутнасць ад чужых вачэй. За насельнікамі вілаў могуць назіраць хіба што жыхары хмарачосаў, суседніх з гандлёвым цэнтрам.

Як адзначае Daily Mail, за апошнія 5 гадоў кошт нерухомасці ў Чжучжоу вырас больш чым у 3 разы, а зямля зрабілася самым дэфіцытным таварам. Гэта адна з прычын, чаму ў гэтым і іншых гарадах з’яўляецца ўсё больш «дамоў-паразітаў».