БРСМ запускае моладзевае інтэрнэт-тэлебачанне

Аўтары абяцаюць дэбаты ў студыі і сацыяльныя праграмы.

16.08.2012 / 13:08

Моладзевае інтэрнэт-тэлебачаннеA-TV плануецца запусціць у Беларусі праз месяц. Пра гэта сёння перад адкрыццём моладзевага інтэрнэт-форуму «Я — лідар!» журналістам паведаміў старшныя БРСМ Ігар Бузоўскі.

Загадчык цэнтрам інтэрнэт-праектаў ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Стасевіч у сваю чаргу распавёў, што рэпартажы першага ў Беларусі моладзевага інтэрнэт-ТБ ужо зараз можна ўбачыць на сайце A-TV.by, а таксама на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» A-TV.

Аўтары сцвярджаюць, што іх праект накіраваны на маладых людзей, якія хочуць праявіць сябе ў журналістыцы. Стварыць свой рэпартаж і накіраваць яго ў адміністрацыю сайта www. A-TV.by або праз групу сайта «Вконтакте» можа любы жадаючы.

Чакаецца, што пасля таго як A-TV пачне вяшчанне ў жывым эфіры, тут можна будзе ўбачыць дэбаты ў студыі, сацыяльныя праграмы і многае іншае.