“Космас-ТВ” прыпыніў трансьляцыю RTVi

Менскі апэратар эфірнага і спадарожнікавага тэлебачаньня «Космас-ТВ» прыпыніў трансьляцыю тэлеканала RTVi . Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце кампаніі, гэта адбылося з-за таго, што сапасавался карта доступу для прыёму сыгналу. Для атрыманьня новай, - гаворыцца ў абвестцы, - спатрэбіцца некалькі дзён. У мінулую суботу на канале RTVi выйшла ў эфір праграма "Акно ў Эўропу", створаная пры садзейнічаньні Эўракамісіі. Цэнтральнай яе тэмай былі выбары ў Беларусі. У гэты момант замест RTVi трансьлюецца тэлеканал "Ностальгия"

16.03.2006 / 15:38

Менскі апэратар эфірнага і спадарожнікавага тэлебачаньня «Космас-ТВ» прыпыніў трансьляцыю тэлеканала RTVi . Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце кампаніі, гэта адбылося з-за таго, што сапасавался карта доступу для прыёму сыгналу. Для атрыманьня новай, - гаворыцца ў абвестцы, - спатрэбіцца некалькі дзён. У мінулую суботу на канале RTVi выйшла ў эфір праграма "Акно ў Эўропу", створаная пры садзейнічаньні Эўракамісіі. Цэнтральнай яе тэмай былі выбары ў Беларусі. У гэты момант замест RTVi трансьлюецца тэлеканал "Ностальгия".

Абмеркаваць навіны свайго апэратара гледачы ня могуць. Форум таксама не працуе з тэхнічных прычынаў.