У Бірме адменена цэнзура

20.08.2012 / 10:15

Міністр інфармацыі Бірмы заявіў, што цэнзура ў СМІ краіны будзе адменена.

У дэпартаменце нагляду і рэгістрацыі СМІ паведамілі, што журналістам надалей не трэба будзе даваць свае матэрыялы дзяржаўным цэнзарам перад публікацыяй.

Жорсткі кантроль над СМІ у Бірме існаваў доўгі час, аднак з адыходам ад улады вайскоўцаў у мінулым годзе шматлікія абмежаванні сталі мякчэць.