Дыктатар Эфіопіі памёр у 57 гадоў

21.08.2012 / 09:35

Памёр прэм’ер-міністр Эфіопіі Мелес Зэнаўі. Народжаны ў 1955 годзе, ён кіраваў краінай ад 1991 г. Мелес быў лідарам партызанаў, якія зрынулі камуністычнага лідара Менгісту Хайле Марыяма. З часам у краіне ўстанавіўся даволі рэпрэсіўны рэжым.

Дзяржаўнае тэлебачанне Эфіопіі абвясціла, што выконваць абавязкі кіраўніка ўрада будзе віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Хайле Марыям Дэсален.

«Хоць страта яе вялікага кіраўніка глыбока закранула Эфіопію, прэм’ер-міністр Мелес Зэнаўі ініцыяваў фундаментальны курс і стратэгію, якія толькі ўзмоцняцца»,
— гаворыцца ў заяве, зачытанай у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

МБ