Міклашэвіч адхрысьціўся
Пракуратура: дакумэнты на прымяненьне сілы 19 сакавіка — правакацыя.
Пракуратура: дакумэнты на прымяненьне сілы 19 сакавіка — правакацыя.
16.03.2006 / 15:40
Генэральны пракурор Беларусі Пятро Міклашэвіч сьцьвярджае, што не падпісваў ніякіх дакумэнтаў на ўжыцьцё сілы, спэцсродкаў супраць дэманстрантаў 19 сакавіка. Пра гэта заявілі БелаПАН у Пракуратуры Беларусі. Інфармацыя пра тое, што гэтыя дакумэнты былі падпісаныя сп.Міклашэвічам, утрымлівалася ў электронным лісьце за подпісам «Афіцэра МУС», які ўвечары 14 сакавіка быў дасланы ў офіс кампаніі БелаПАН. У рэспубліканскай пракуратуры ліст расцанілі як правакацыйны.