У ноч на чацвер — навальніцы і залевы

Белгідрамет перадаў штармавое папярэджанне.

22.08.2012 / 12:48

У ноч на чацвер, 23 жніўня, у сувязі са зрушэннем актыўных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Днём 23 жніўня ў сувязі з паступленнем няўстойлівых халаднаватых паветраных мас з Балтыйскага мора па поўначы краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, паведамляе Белгідрамет.