Якава Навуменку забіў невядомы?

Следчы камітэт Украіны распачаў крымінальную справу

27.08.2012 / 16:37

На сайце УМУС Севастопаля з’явілася інфармацыя пра забойства Якава Навуменкі.

Міліцыя не пацвердзіла факт, што інцыдэнт з бойкай адбыўся на канцэрце. Афіцыйная заява выглядае так:

«Увечары 19 жніўня на плошчы Нахімава адбыўся канфлікт паміж Якавам Навуменкам і невядомай асобай, у выніку якога артыст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў 1-гарлякарню Севастопаля.

У Севастопаль артыст прыехаў да сваіх сваякоў на адпачынак.

Ноччу 26 жніўня Якаў Навуменка памёр у бальніцы.

У цяперашні час па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 115 (наўмыснае забойства) КК Украіны.»

ЮУ