Школьны год пачнецца 3 верасня, лінейкі пройдуць 1 верасня
28.08.2012 / 21:23
Афіцыйны навучальны год з заняткамі па раскладзе пачнецца 3 верасня, паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч 28 жніўня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Нас не зразумеюць, калі новы каляндарны год пачнуць не 1 студзеня, а 3 студзеня, напрыклад. Вядома, лінейкі і ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць 1 верасня — ёсць адпаведныя
Паводле яго слоў, 1 верасня ва ўстановах адукацыі будзе адзначацца Дзень ведаў, што прадугледжвае магчымасць правядзення экскурсій, сустрэч з цікавымі людзьмі.«Дзеці будуць менш думаць пра ўрокі, у іх будзе невялікая магчымасць атрымаць асалоду ад постканікулярнага перыяду», — сказаў Будкевіч.