«Захоплены самалёт» прызямліўся ў Амстэрдаме

29.08.2012 / 15:54

Паводле галандскіх СМІ, у аэрапорце Амстэрдама здзейсніў пасадку пасажырскі самалёт са 180 пасажырамі на борце.

Самалёт іспанскай авіякампаніі Vueling выконваў рэйс з Малагі ў Амстэрдам.

Паводле інфармацыі агенцтва Рэйтэр, прэс-сакратар Миністэрства абароны Нідэрландаў пацвердзіў, што самалёт шчасліва прызямліўся ў аэрапорце «Схіпхол». Прэс-сакратар дадаў, што ўсе пасажыры знаходзяцца на борце самалёта, які акружаны байцамі спецслужбаў.

У той жа час прэс-сакратар авіякампаніі Vueling абверг інфармацыю аб захопе самалёта, заявіўшы,

што трывога была паднятая з-за непаразумення паміж пілотам і дыспетчарам.

Раней паведамлялася, што Міністэрства абароны Нідэрландаў накіравала на перахоп лайнера два знішчальнікі F-16.

Афіцыйных каментароў пакуль не паступала.