Life:) павышае цэны
З 14 верасня 2012 змяняюцца цэны паслуг і ўмовы абслугоўвання на некаторых тарыфных планах аператара.
30.08.2012 / 10:46
Паведамленне пра гэта распаўсюджанае сёння раніцай праз афіцыйны сайт кампаніі.
Упершыню life:) апублікаваў новыя цэны загадзя.
Плата за паслугу «Бясконцыя зносіны» на тарыфных планах «Гаваркі life:)», «Адкрыты life:)», «Бясконцы life:)" складзе 12 000 рублёў на месяц.
Мінімальны кошт паслуг на тарыфным плане «Наш life:)" складзе 7900 рублёў на месяц.
Умовы папаўнення на тарыфным плане «Свабодны life:)« — 18 000/24 000/30 000 рублёў.
Мінімальны аб’ём штомесячнага карыстання любымі паслугамі на ТП «Супер life:)« — 30 000 рублёў.
Плата за пакет паслуг на тарыфным плане «Вольны life:)" на 30 дзён — 30 000 рублёў.
Цана званкоў ва ўсе сеткі на тарыфным плане «Зручны life:)« — 229 рублёў за хвіліну.
Цана SMS ва ўсіх напрамках на ўсіх тарыфных планах — 175 рублёў.
Цана званкоў на іншыя сеткі складзе на тарыфных планах «Свабодны life:)" і «Гаваркі life:)« — 359 рублёў, «Адкрыты life:)« — 399, «Бясконцы life:)" і «Наш life:)« — 269, «Супер life:)« — 229, «Андроід life:)« — 239.
Цана паслугі «Безлімітныя званкі на life:)« — 13 900 рублёў, «100 хвілін на іншыя сеткі» — 17 900, «Усё па сто» — 27 900, «Усё ў адным» — 27 900, «life:) PRO» — 79 000; абаненцкая плата на тарыфных планах «Супер Бізнэс life:)», «Новы Супер Бізнэс life:)« — 5300 рублёў.