«Для атрымання месца ў інтэрнаце даход на чалавека павінен складаць 500 тыс. руб.»
А што ў вас з інтэрнатам, студэнты? Ці ёсць іншыя праблемы пачатку года?
Хачу расказаць сваю гісторыю…
30.08.2012 / 11:29
Напярэдадні новага навучальнага года хацелася б яшчэ раз звярнуцца да праблемы забяспечання інтэрнатамі беларускіх студэнтаў.
Мая дачка, студэнтка чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, чарговы раз засталася без месца ў інтэрнаце. На сайце ўніверсітэта намеснік дэкана спадар Гапанюк прапанаваў усім, хто не атрымаў інтэрнат, прыйсці да яго на асабісты прыём 28 і 30 жніўня і з 16.00 да 18.00 па папярэднім запісе.Я, як і многія іншыя, была вымушаная прыехаць ва ўніверсітэт значна раней за прызначаны час з цалкам аб’ектыўных прычынаў (расклад чыгуначнага транспарту). Уявіце маё здзіўленне, калі апоўдні перад дзвярыма спадара Гапанюка ўжо знаходзілася каля 20 чалавек. Яны пражываюць у розных рэгіёнах Беларусі і часта не могуць дазволіць сабе прыбыць на асабістым транспарце. Таксама малаверагодна, што яны маюць дастаткова сродкаў, каб бавіць гадзіны чакання ў іншым, больш прыемным месцы. Як выявілася, многія людзі чакалі прыёму з ранняй раніцы.
ДаВідавочна, што за 2–5 хвілін вылучанага часу немагчыма належным чынам выслухаць, зразумець і дапамагчы ўсім гэтым людзям. Не выклікае сумневу, што спадару Гапанюку было вядома пра натоўп людзей за дзвярыма яго кабінета, аднак гэта зусім не перашкодзіла яму пачаць прыём роўна ў 16.00 і ні хвілінай раней. Мабыць, яго зусім не бянтэжыў такі гармідар у калідоры ўніверсітэта.16-й гадзіны ля кабінета спадара Гапанюка сабралася ўжо каля паўсотні чалавек.
Заходжу на прыём.
Высвятляецца, што адзінай прычынай адмовы маёй дачцэ ў месцы ў інтэрнаце з’яўляецца высокі даход на чалавека ў сям’і — каля мільёна.У мяне дзве
Няўжо спадар Гапанюк лічыць, што можна годна жыць на гэтую суму, пры гэтым аплачваючыСпадар Гапанюк сцвярджае, што для атрымання месца ў інтэрнаце даход на чалавека павінен складаць 500 тыс. руб.койка-месца ў здымнай кватэры ($75–100)?
Абурае яшчэ і тое, што пра адсутнасць месца ў інтэрнаце Спадар Гапанюк паведамляе ў
І што ж я маю?..
Я выдаткавала суткі свайго асабістага часу, грошы, якія мне цяпер так патрэбныя, каб чарговы раз (бо дачка ўжо на чацвёртым курсе) убачыць спадара Гапанюка і зноў пераканацца ў тым, які ён добры аратар і цалкам няздатны слухач.