У Беларусі 67% сем'яў маюць адно дзіця
30.08.2012 / 11:59
У Беларусі дамінуюць аднадзетныя сем'і,паведаміла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БелТА і міністэрства.
Сем'яў з адным дзіцем, на жаль, у Беларусі не становіцца менш, -- сёння такіх сем'яў амаль 67%, канстатавала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны.