Гумарыста Крыжаноўскага зарэгістравалі кандыдатам
30.08.2012 / 12:27
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў задаволіла скаргу акцёра Яўгена Крыжаноўскага на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.
Яўген Крыжаноўскі вылучаецца па Паўднёва-Заходняй акрузе №99 ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП). Ранейшай прычынай адмовы ў рэгістрацыі -- памылка ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.