Гомель абвяргае сацыёлягаў

Інфармацыйны бюлетэнь “Грамадзянскія ініцыятывы” аналізуе вынікі збору подпісаў за дэмакратычнага кандыдата.

16.03.2006 / 15:48

Інфармацыйны бюлетэнь “Грамадзянскія ініцыятывы” аналізуе вынікі збору подпісаў за дэмакратычнага кандыдата. Было вывучана 1147 подпісаў, аддадзеных у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча ў Гомелі. Найбольшую цікавасьць выклікае узроставае разьмеркаваньне падпісчыкаў. Так, колькасьць подпісаў грамадзянаў ва ўзросьце 18—25 год складае 16,3% ад агульнай колькасьці, 26—35 —19,4%, 36—45 — 22,6%, 46—60 — 31,6% і старэйшых за 60 год — 10,1%.

Насуперак існуючым стэрэатыпам, разыходжаньне паміж узроставымі групамі амаль незаўважнае: у сярэднім на кожны год прыпадае каля 2% подпісаў. Невялікую перавагу ўзроставай катэгорыі 36—45 год (2,2%) перад моладзьдзю бюлетэнь тлумачыць тым, што гэтая група грамадзянаў ужо сфармавалася ў прафэсійным пляне і больш самастойная ў сваіх палітычных паводзінах.

СП