Са святам беларускага пісьменства! У Глыбокае прыгналі аўтазакі

Святкаванне суправаджаецца «рэжымна-абмежавальнымі мерапрыемствамі».

01.09.2012 / 18:52

31 жніўня чытач сайта westki.info даслаў фота міліцэйскага аўтазака і спецназаўцаў каля яго. У той дзень спецтранспарт бачылі каля будынка мясцовай міліцыі і побач з райвыканкамам.

Месцы, дзе будуць праходзіць мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства, плануецца перакрыць, піша сайт westki.info. У сувязі з святкаваннем Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім будуць праведзеныя рэжымна-абмежавальныя мерапрыемствы, паведаміла мясцовая міліцыя і апублікавала спіс забароненых на свяце прадметаў.

Браць нельга амаль нічога. Пад забаронай сумкі памерам болей за 25 х 25 х 25 сантыметраў, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, упакоўкі з сокамі, парасоны ды яшчэ шмат што.