«Баварыя» знішчыла «Штутгарт» 6:1

Прычым шэсць мячоў мюнхенцы адгрузілі былой камандзе А. Глеба цягам 20 хвілін.

02.09.2012 / 20:35

У другім туры нямецкай бундэслігі будучы супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў, мюнхенская «Баварыя» разграміла «Штутгарт» 6:1.

Прычым «Баварыя» першай прапусціла (Харнік, 25), а потым забіла за 20 хвілін шэсць мячоў: Мюлер (32), Кроас (34), Густава (44), Манджукіч (47), Мюлер (49), Швайнштайгер (51).

БАТЭ згуляе з «Баварыяй» у Мінску 2 кастрычніка.

Што да іншых супернікаў барысаўцаў: то «Валенсія» сёння гуляе на «Камп Ноў» з «Барселонай», а «Ліль» дома з ПСЖ.

nn.by