Зачысткі па-беларуску

Улады праводзяць прэвэнтыўныя арышты актывістаў апазыцыі.

Улады праводзяць прэвэнтыўныя арышты актывістаў апазыцыі.

16.03.2006 / 15:49

За аўторак 14 сакавіка былі затрыманыя больш за 20 актывістаў рэгіянальных штабоў Аляксандра Мілінкевіча. За сераду яшчэ столькі ж.

Суды даюць ім суткі. У Наваполацку на сем сутак асудзілі Аляксея Трубкіна, у Віцебску — Віталя Броўку, у Берасьці Сьцяпана Навасяльчана — на 10 сутак арышту, Васіля Берасьнёва ў Воршы — на 7 сутак. Затрымалі гарадзенскіх кіраўнікоў штабу Сяргея Мальчыка і Віктара Сазонава. Бяруць ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах.

А 15-й гадзіне ў сераду ў Менску затрымалі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Усім затрыманым часьцей за ўсё інкрымінуюць нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне міліцыі.

Актывістаў імкнуцца выключыць з прэзыдэнцкай кампаніі менавіта на 19 сакавіка — каб у рэгіёнах людзі засталіся без сваіх лідэраў, а ў Менску Мілінкевіч — бяз штабу.

АГ