Матч Грузія — Беларусь будзе паказаны ў прамым эфіры

03.09.2012 / 13:20

Адборачны матч чэмпіянату свету-2014 па футболе паміж зборнымі Грузіі і Беларусі будзе паказаны па тэлеканале «Беларусь-2», нягледзячы на тое, што ў праграме перадачы тэлетрнансляцыі няма.

Гульня будзе паказана ў прамой трансляцыі 7 верасня. Пачатак а 20:00.