Студэнты Медуніверсітэта павесілі манекен на ліхтарні - фотафакт
У відавочцаў быў шок.
03.09.2012 / 17:39
Сёння раніцай студэнтаў і выкладчыкаў Медыцынскага універсітэта па дарозе на заняткі шакавала дзіўнае відовішча. На ліхтарным слупе паміж універсітэтам і інтэрнатам юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ вісеў манекен чалавека. Пра інцыдэнт паведаміў Ілля.
— Я ішоў на фізкультуру, калі яго ўбачыў. Адчуў шок, але калі падышоў бліжэй і ўбачыў, што гэта манекен, уздыхнуў з палёгкай. Незразумела, хто і навошта яго туды павесіў, — кажа ён. — Выкладчыкі лаяліся, што яго за паўдня ніхто са слупа так і не зняў…
Як удалося даведацца, інсталяцыю ў гонар 1 верасня павесілі самі студэнты. Завуць манекен Ігар, вывешваецца ён «з асабліва важных нагодаў».