Сяргей Харэўскі за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» — чацвер, 13 верасня

13.09.2012 / 09:13

13 верасня (чацвер) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А, ст. метро «Плошча Перамогі») будзе стаяць мастак і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19:00 да 20:00) спадар Сяргей дасць параду наведнікам, якія кнігі і мастацкія альбомы вартыя прачытання ды падпіша усім ахвочым сваю нядаўна выдадзеную кнігу эсэ «Прачутае».

Уваход — вольны.

nn.by