Капітан хакейнага «Дынама»: Мы павінны размаўляць па-беларуску

Сёння «Дынама» стартуе ў КХЛ.

06.09.2012 / 12:58

«Добра стаўлюся да беларускай мовы! Хацеў бы, каб у нас як мага больш людзей на ёй размаўляла, — сказаў у інтэрв’ю goals.by капітан хакейнага „Дынама“ Уладзімір Дзянісаў. — Лічу, што і сам пры наяўнасці суразмоўцы здолеў бы гэта рабіць.

На жаль, мы сваёй мовай амаль не карыстаемся. Не ведаю нават, чаму. Мы — беларусы, і павінны размаўляць па-беларуску, ведаць сваю мову, таму што яна наша».

Сёння мінскае «Дынама» адкрывае сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе. У Ніжнекамску каманда згуляе з «Нафтахімікам». Пачатак, а 18. Трансляцыя на «Беларусь-2» пачнецца, а 20.

ЗП