Дапамажыце знайсці чалавека

Хлопцу 18 гадоў, у яго сіндром Даўна, і Аляксей практычна не размаўляе.

06.09.2012 / 13:12

У нядзелю, 2 верасня, знік жыхар вёскі Вараб'і Пузыроўскага сельсавета (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) Аляксей Пыск.

Хлопцу на выгляд 16-18 гадоў. У яго сіндром Даўна. Аляксей практычна не размаўляе. Знік у лесе непадалёк ад вёскі Грыбкі Пузыроўскага сельсавета.

Быў апрануты ў блакітную байку з выявай далмацінца, цёмна-зялёныя штаны, бейсболку колеру хакі з літарамі NY.

Сваякі просяць усіх, хто бачыў Аляксея пасля 2 верасня ці ведае, дзе ён знаходзіцца, паведаміць пра гэта па тэлефоне (+37529) 977-80-48 ці 102

Загадзя вам удзячныя. Вашая дапамога вельмі важная для сваякоў.