Памочнік Лукашэнкі па Гомельшчыне адпраўлены ў адстаўку

Ігар Пракапенка лічыцца ўладным кандыдатам на выбарах у парламент.

06.09.2012 / 19:01

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад сваёй пасады свайго памочніка — галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці Ігара Пракапенку.

Пракапенка ў найбліжэйшы час рыхтуецца перайсці на новае месца працы — ён лічыцца ўладным кандыдатам па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе на парламенцкіх выбарах.

Nashaniva.com