Абама: Ромні робіць грубую памылку, называючы Расію «ворагам нумар адзін»
Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што яго сапернік-рэспубліканец Міт Ромні робіць грубую памылку, называючы Расію «ворагам нумар адзін».
07.09.2012 / 09:35
«Мой апанент і яго напарнік (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Пол Раян) — пачаткоўцы ў замежнай палітыцы, але з таго, што мы бачылі і чулі, вынікае, што яны хочуць адвесці нас назад у эпоху грубых выпадаў і грубых памылак, якія так дорага каштавалі Амерыцы. Бо вы не станеце называць нашым ворагам нумар адзін Расію, а не „Аль-Каіду“, калі толькі не разумееце, што час халоднай вайны мінуў», — заявіў Абама на з’ездзе Дэмакратычнай партыі ў Паўночнай Караліне.
BBC