Будуць судзіць гомельскага фаната, які збіў заўзятара з Мінска
07.09.2012 / 09:54
Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне справы ў дачыненні да20-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх меркаванняў) і ч. 1 арт. 206 (рабаванне) Крымінальнага кодэкса.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 25 сакавіка ў Гомелі абвінавачваны з хуліганскіх меркаванняў наўмысна нанёс
Паводле слоў абвінавачванага, ён з’яўляецца футбольным заўзятара і шалік з сімволікайкаманды-саперніцы забраў у якасці трафея.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Падчас расследавання было ўстаноўлена, што трое жыхароў Гомеля, якія знаходзіліся ў адной кампаніі з абвінавачваным, з хуліганскіх меркаванняў нанеслі пабоі жыхару Барысава 1990 года нараджэння. Крымінальны пераслед у дачыненні да іх спынены ў сувязі з уваходжаннем у сілу закона аб амністыі. Яны пастаўленыя на прафілактычны ўлік у РАУС па месцы жыхарства.