Сёння вялікі футбол: Грузія — Беларусь

Якім будзе лік? Беларусы перамогуць, нічыя, прайграюць?

07.09.2012 / 10:02

Сёння нацыянальная зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) стартуе ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ў 2014 г. у Бразіліі.

Нашымі супернікамі па групе «F» будуць дзеючы чэмпіён свету (2010) і Еўропы (2008, 2012) зборная Іспаніі, зборныя Францыі, Фінляндыі і Грузіі. Каманда, што зойме 1-е месца ў групе, трапляе на ЧС наўпрост; зборная, што зойме 2-е месца, будзе гуляць у стыкавых матчах. Еўропу на мундыялі прадставяць 13 зборных.

Беларусы стартуюць у Тбілісі матчам з Грузіяй. Пачатак, а 20-й, прамую трансляцыю будзе весці «Беларусь-2».

11 верасня ў Парыжы беларусы згуляюць з Францыяй — нашымі супернікам да адборы на чэмпіянат Еўропы 2012 г.

12 кастрычніка матч у Мінску з Іспаніяй, а 16 кастрычніка — з Грузіяй.

Адбор скончыцца праз год, 15 кастрычніка 2013 г. Стыкавыя матчы пройдуць 15 і 19 лістапада 2013 г.

Як беларусы згуляюць сёння з Грузіяй, а як з Францыяй 11 верасня? Якое месца наогул зоймуць у групе па выніках адбору?

nn.by