Затрымалі кантрабандны сэканд-хэнд на 2 млрд рублёў
Сем тысяч адзінак дзясяткаў найменняў.
07.09.2012 / 10:53
Па інфармацыі Брэсцкай мытні, у пункце мытнага афармлення «Брэст-Паўночны» затрымалі партыю адзення, абутку, спортінвентару на суму звыш 2 млрд рублёў.
Кантрабандны тавар выявілі ў 20-тонным кантэйнеры, які перавозілі з Германіі ў Казахстан праз Беларусь. Рэчы, які знаходзіліся ва ўжытку, не былі заяўленыя ў дакументах альбо перавышалі задэклараваную колькасць.
Тавар канфсікаваны. Вядзецца адміністратыўны працэс.