Польскія байкеры ўшануюць сёння памяць забітых у Курапатах
07.09.2012 / 11:02
70 чалавек грамадзянаў Польшчы ўскладуць кветкі і запаляць знічы ў Курапатах 7 верасьня.
Польскія байкеры наведваюць мясціны, дзе пахаваныя іх суайчыннікі, а таксама мясціны, якія звязаныя з гісторыяй Польшчы.
Яны ўжо пабывалі ў Навагрудcкім і Валожынскім раёнах. У Беларусі яны прабудуць да 9 верасня. Пасля гэтага накіруюцца ў Расію.