Маскевіч ляціць у Таджыкістан

07.09.2012 / 11:14

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч у бліжэйшыя дні наведае з візітам Таджыкістан, дзе прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці факультэта БНТУ ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце.
Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдодаў.

Маскевіч будзе знаходзіцца ў Таджыкістане з 8 па 12 верасня.

Паводле пасла, у Таджыкістан ўжо прыбылі спецыялісты, якія дапамогуць арганізаваць навучальны працэс. У далейшым выкладчыкі будуць па меры неабходнасці прыязджаць ва ўніверсітэт.