Вікторыі Азаранцы прысвоена званне «Мінчанін года»
07.09.2012 / 11:41
Знакамітая беларуская тэнісістка, першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўдастоена ганаровага звання "Мінчанін года"ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, паведамілі БелТА ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама.
Усяго такога звання ўдастоены 13 чалавек за высокія дасягненні ў працы, асаблівы асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё сталіцы.
Сёння вечарам Вікторыя ў паўфінале US Open будзе гуляць з Марыяй Шарапавай.
Нагадаем, што 28 студзеня 2012 г. Азаранка перамагла на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе, а Алімпіядзе ў Лондане заваявала два медалі: бронзу ў адзіночным разрадзе і золата (разам з Максімам Мірным) у міксце.